Беларуская Служба

Міністр абароны РП: Польшча павінна стаць хабам для вытворчасці зброі для Украіны

26.01.2024 18:14
Віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш сёння сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
- ,    -
Віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш перад сустрэчай з прэзідэнтамPAP/Marcin Obara

Віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш лічыць, што Польшча павінна стаць хабам для вытворчасці зброі для Украіны. «Наш ваенна-прамысловы комплекс павінен развівацца», – сказаў кіраўнік Мінабароны.

- У свеце закончыўся мір. Прыйшоў час, калі ВПК стаў галоўнай галіной прамысловасці, прычым даходнай. Польшча стала лагістычным і вучэбным хабам для Украіны. Нам хацелася б, каб таксама стала вытворчым хабам.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш сёння сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Падчас сустрэчы палітыкі размаўлялі на тэму бяспекі, а таксама закранулі кадравыя пытанні, датычныя камандавання ў Войску Польскім.

вс